Бараньская пажарная частка, якая цяпер афіцыйна называецца аварыйна-ратавальны пост №17 Аршанскага горрайаддзела па надзвычайных сітуацыях, была ўтворана двацца ць гадоў таму. 19 снежня супрацоўнікі гэтай часткі і запрошаныя госці сабраліся ў Бараньскім ДК, каб адсвяткаваць свой дзень народзінаў.
У гэты дзень ушаноўвалі як сёняшніх ратавальнікаў, так і ветэранаў і былых супрацоўнікаў гэтай часткі. На сцэне выступілі творчыя калектывы і камандзір аршанскай ратавальнай часткі №3 Ігар Алейнік, які выканаў песні ўласнага сачынення. Наш сайт далучаецца да віншавання бараньскіх барацьбітоў з пажарамі.
Фота з мерапрыемства прэс-службы МНС.