У першы дзень 2015 года пажар адбыўся ў доме 35 па вуліцы Астроўскага. У апошнім пад'ездзе на 4 паверсе загарэлася кватэра. Гэта той самы дом у якім некалькі год таму выгарэў дах. Тады ў выніку пажару быў не толькі знішчаны дах, але і ад вады пацярпела некалькі кватэраў. Таму пярэпалах у жыхароў выклікаў і ўчорашні пажар.
Вагонь быў даволі хутка патушаны. Пацярпеў адзін чалавек - гаспадар кватэры. Да прыбыцця пажарных, мужчына паспеў наглытацца дыма і з дому быў адвезены службай 103 у бальніцу. Як паведамляюць жыхары дома, прычынай пажару магла стаць не патушаная гаспадаром кватэры цыгарэта. У астанім пажарная абстаноўка ў нашым рэгіёне даволі спакойная - апошняе паведамленне прэс-службы МНС з нашага рэгіёну тычыцца пажару 29 снежня ў вёсцы Высокае.