Увечары ў 21.25 блізу аграгарадка Бабінічы Аршанскага раёна на 34-гадовага аршанца быў учынены наезд. Мужчына, які ішоў уздоўж праезнай часткі, быў пазначаны святлоадбіўнымі флікерамі, што на жаль не выратавала яго ад гібелі.
Кіроўца схаваўся з месца злачынства. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы 28-гадовы жыхар аграгарадка Бабінічы. Як было ўстаноўлена раней ён здзейсніў наезд, кіруючы аўтамабілем "Фольксваген".