Адбыўся трэці тур Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Перамогі дасталіся абодвум аршанскім клубам. Калі поспех "Сяргеева В" у гульні з віцебскім "СтройТоргСервисам" прагназаваўся - 97:61, то выйгрыш юных баскетбалістаў з СДзЮШАР №2 выглядае сенсацыяй. Аршанскія юнакі супрацьстаялі смаленскаму клубу "Смалевіч" і напачатку здавалася, што намаганні аршанцаў абмяжуюцца дастойным супрацівам. Але аршанцы неспадзявана для ўсіх вырвалі перамогу 77:74!
"Сяргееў В" разам з віцебскім "Фондам" набралі па 6 балаў з 6 магчымых і узначальваюць табліцу.