Здарэнне адбылося прыблізна а 15-30 ў аўторак 20 студзеня. Мікрааўтобус паварочваў у бок цэнтра з вуліцы Чырвонаармейскай на Магілёўскую на т-падобным скрыжаванні каля Еўраопту (былы гандлёвы цэнтар "Мір"), выехаў на бардзюр і знес светлафор, падмяўшы яго пад сябе.
Цяпер на гэтым скрыжаванні не працуе ўжо два светлафоры - некалькі тыдняў да таго перастаў працаваць адзін з тых, якія рэгулююць пешаходны рух праз Чырвонаармейскую.