У гэтыя дні цікавым месцам для шопінгу стаў Гарадскі цэнтар культуры - тут размесціўся "Фестываль мёду", дзе, як гавораць арганізатары, можна набыць тавары па коштах 2014 года (да апошняй дэвальвацыі). Насамрэч, аркамя мёду розных гатункаў тут можна прыдбаць яшчэ і сувеніры звязаныя з мёдам, лекавыя травы, якія дапамагаюць арганізму справіцца з рознымі хваробамі, і касметыку на тых самых травах. У прыватнасці, прадаецца "Манастырскі шампунь", халва, мармелад ды інш.
Выстава размесцілася на першым паверсе ГЦК, але калі пасля ўваходу адразу звярнуць направа, то тут можна пабачыць вялікі выбар шубаў ды шапак з натуральнага меху. Акрамя традыцыйных колераў - чорнага, белага і карычневага - прадстаўленыя вырабы, нават, зялёнага колера з натуральнага футра.