06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

90 гадоў

16.11.2013 13:03

4005 праглядаў, 3 каментара

16 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ігнатавіча Крукоўскага, нашага земляка, выдатнага беларускага вучонага, філосафа, культуролага, доктара філасофскіх навук, прафесара, грамадскага дзеяча

На жаль, Мікалай Ігнатавіч не дажыу да свайго юбилею,пайшоў з жыцця 30 верасня гэтага года .

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі нарадзіўся 16 лістапада 1923 года ў сялянскай сям'і ў вёсцы Машкова Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Яго сям'я жыла на хутары Машкоўскага сельсавета, дзе бацькі мелі зямельны надзел. Але у 30-я гады улады пачалi зганяць сялян з хутароу у калгасы i у 1938 г. сям'я пераехала ў Оршу. Тут ў 1940 г. Мікалай скончыў 10 клас 2-й сярэдняй школы и быў прыняты ў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1941 г.,пасля пачатку вайны,скончыушы 1 курс інстытута, 18- гадовым добраахвотнікам пайшоў на фронт. Таксама быў мабілізаваны на фронт і яго бацька. Мікалая накіравалі ў школу малодшых камандзіраў стралковага палка пад Смаленскам. У баях на фронце ў кастрычніку 1941 г., яго частка трапіла ў акружэнне ў " Вяземскім катле". Пасля няўдалых спробаў выбрацца з акружэння ён быў ​​узяты ў палон немцамі. Разам з іншымі ваеннапалоннымі яго адправiлi з лагера эшалонам у Нямеччыну. Па дарозе збег з палону, саскочыўшы ноччу з вагона цягнiка. Вярнуўся ў Оршу, дзе некаторы час працаваў і падтрымліваў сувязь з партызанамі. У 1942 годзе пайшоў у партызанскі атрад - ваяваў у дыверсійнай групе, пазней стаў начальнікам штаба аднаго з атрадаў 2-й Заслонаўскай брыгады. У снежні 1943 быў цяжка паранены ў баі і самалётам перапраўлены на лячэнне ў савецкі тыл. Пасля шпіталя, як былы ў палоне, знаходзіўся на так званай "спецыяльнай" праверцы ў спецлагеры НКУС у г.Калінін.Прайшоушы спецправерку,быу вызвалены i вярнуўся дадому ў Оршу. Быў узнагароджаны медалямі " За адвагу " і " Партызану Айчыннай вайны " 1 ступені, ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені.

Пасля заканчэння вайны ў 1945 г.,былы партызан Крукоўскі паступіў на I курс філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Скончыў БДУ ў 1950 годзе купалаўскім стыпендыятам, атрымаўшы дыплом з адзнакай. Затым працаваў у Інстытуце мовазнаўства АН БССР, дырэктарам якога быў Кандрат Крапіва, вывучаў лексікалогію і тэорыю мовы. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па фiлалогii і выдаў манаграфію «Рускi лексічны ўплыў на сучасную беларускую літаратурную мову ». Захапіўся філасофіяй і ў 1963 г. перайшоў на працу ў Беларускі дзяржаўны універсітэт на кафедру гісторыі філасофіі, логікі і эстэтыкі. Чытаў студэнтам курсы па эстэтыцы, сацыялогіі мастацтва і тэорыі мастацкай культуры. У 1965 годзе выдаў манаграфію «Логіка прыгажосці», лепшае, на думку некаторых навукоўцаў , даследаванне па тэорыі эстэтыкі ў СССР. Манаграфія была абаронена ў якасці дысертацыі на ступень доктара філасофскіх навук на Вучоным савеце БДУ, але наватарскія палажэннi манаграфіі не былі прынятыя ў Маскве, і яна была адхіленая на Усесаюзнай атэстацыйнай камісіі. А ў савецкім афіцыйным часопісе " Пытанні філасофіі " быў надрукаваны артыкул супраць кнігі М.Крукоускага. Аднак у 1982 годзе ён паспяхова абараніўся па той жа манаграфіі на філасофскім факультэце Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Яго ...манаграфіі па эстэтыцы замоўчваліся ў СССР, але сталі вядомыя і атрымалі прызнанне за мяжой.

Пасля абвяшчэння суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь у 1991г. i уздыму беларускага нацыянальнага адраджэння наступiу самы пленны этап творчай дзейнасцi выдатнага вучонага.У 1994 г. ен быў фактычна выжыты з універсітэта за выкладанне на беларускай мове і сяброўства у Беларускім Народным Фронце ... Але затым М. Крукоўскага запрасiлi на пасаду прафесара кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Выкладаў і працаваў вядучым спецыялістам навукова-даследчага аддзела ўніверсітэта.

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі - аўтар шматлiкiх навуковых прац,артыкулау па праблемах сучаснай эстэтыкі, культуралогіі, пытанням станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, суверэнітэту. Напісаў манаграфіі : "Логіка прыгажосці" ( выйшла ў 1965 г.), "Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: вопыт сістэматызацыі" (1974 ), "Кібернетыка і законы прыгажосці" (1977 ), " Homo pulcher - Чалавек выдатны" (1983), "Філасофія культуры: уводзіны ў тэарэтычную культуралогію" (2000), " Бляск і трагедыя ідэалу " (выдадзена ў 2004 г.) і іншыя. Яго навуковыя працы прынеслі яму еўрапейскую вядомасць.

Актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1994 годзе быў адным са стваральнікаў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратычнай партыі. На ўстаноўчай канферэнцыі быў абраны старшынёй партыі і ўзначальваў яе да закрыцця ў 1999 г. міністэрствам юстыцыі. У 1990-я гады ўдзельнічаў у шматлікіх грамадскіх ініцыятывах, у навуковых праграмах Нацыянальнага навукова-адукацыйнага цэнтра імя Ф.Скарыны, публікаваўся з навукова-папулярнымі і палемічнымі артыкуламі ў перыядычных выданнях. У 1996 годзе ўваходзіў у склад Грамадскага камітэта абароны беларускай нацыянальнай сімволікі.I y гэты ж час працягваў фундаментальную навуковую працу...

Адзін з калегаў Мікалая Крукоўскага назваў яго "жывым, яркім і натхнёным навукоўцам, які ... адыграў вельмі важную ролю ў станаўленні беларускага нацыянальнага адраджэння апошняй чвэрці 20-га стагоддзя".

Нядаўна дайшла да нас добрая навіна: адно з расійскіх выдавецтваў пры ўдзеле вучняў Мікалая Крукоўскага рыхтуе да выпуску збор яго твораў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 90 гадоў

16 лістапада спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Ігнатавіча Крукоўскага, нашага земляка, выдатнага беларускага вучонага, філосафа, культуролага, доктара філасофскіх навук, прафесара, грамадскага дзеяча

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение