Бягуха на кароткія дыстанцыі — Святлана Губенка са школы №20 паедзе на Гімназіяду ў Бразілію, яна адбудзецца ў сталіцы гэтай краіны горадзе Бразіліа.
Сусветная Гімназіяда — комплексныя міжнародныя спартовыя спаборніцтвы, у іх удзельнічаюць спартоўцы ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. У праграму спаборніцтваў уключаны спартовая і мастацкая гімнастыка, аэробіка, лёгкая атлетыка, плаванне.
Беларусь увайшла ў Міжнародную федэрацыю школьнага спорту толькі ў 2012 годзе, таму не брала ўдзелу ў папярэдняй Гімназіядзе. Яна адбылася ў 2009 годзе ў сталіцы Катара Досе.
Гімназіяда ў Бразіліі адбудзецца з 25 лістапада па 5 снежня.