12:00

-1

4 м/с

1007 гПа

15:00

-1

3 м/с

1006 гПа

18:00

-4

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

Беларусь, Грамадства

А калі адмяніць?

20.11.2013 01:28

2897 праглядаў, 1 каментар

Досвед Украіны: Адмена смяротнага пакарання не выклікала росту наўмысных забойстваў - паыедамляе ПЦ "Вясна"

У канцы 90-х ва Украіне вяліся жорсткія дыскусіі наконт мэтазгоднасці адмены смяротнага пакарання.

Адным з аргументаў прыхільнікаў захавання смяротнага пакарання было сцверджанне, што гэта выкліча значны рост колькасці забойстваў: маўляў, злачынцы не будуць баяцца пакарання смерцю, значыць, ім значна лягчэй будзе забіваць людзей.

Глупства і беспадстаўнасць такіх прагнозаў насамрэч сведчыла хутчэй пра запалоханнасць недалёкіх палітыкаў перад зменамі, а абсурднасць прагнозаў выкрывала няздольнасць адэкватна прагназаваць наступствы заканадаўчых зменаў.

Што ж адбылося насамрэч з лікам забойстваў пасля адмены смяротнага пакарання ва Украіне, якое адбылося ў снежні 1999 года? Наколькі празорлівымі апынуліся палітыкі, якія палохалі грамадзян ростам забойстваў?

Па дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў, у 1996-2000 гадах штогод рэгістравалася ад 4529 да 4896 наўмысных забойстваў. У 2003 годзе іх колькасць ўпала да 4041, у 2006 годзе - да 3220, а ў 2012 адбылося 2356 наўмысных забойстваў (гэта 51 % ад колькасці ў 1999 годзе).

Больш падрабязная дынаміка (па дадзеных МУС): 1994 год - 4571 наўмысных забойстваў, 1995 год - 4783, 1996 год - 4896, 1997 год - 4529, 1998 год - 4563, 1999 год - 4623, 2000 год - 4806, 2001 год - 4517, 2002 год - 4296, 2003 год - 4041, 2004 год - 3788, 2005 год - 3315, 2006 год - 3220, 2007 год - 2906, 2008 год - 2707, 2009 год - 2478, 2010 год - 2356, 2011 год - 2506, 2012 г. ( па стане на 20.11 ) - 2100 наўмысных забойстваў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: А калі адмяніць?

Досвед Украіны: Адмена смяротнага пакарання не выклікала росту наўмысных забойстваў - паыедамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение