Адбыўся 4-ты тур Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі. Аршанскі клуб "Сяргееў В" у цэнтральным матчы сустракаўся з віцебскім "Фондам", які разам з аршанцамі ўзначальваў табліцу. Гульня за сорак хвілінаў не выявіла пераможцу, давялося гуляць овертайм - дадатковыя пяць хвілін. У ім мацнейшымі былі аршанцы - вынік сустрэчы 81:79. "Сяргееў В" займае 1-е месца з 8-мю баламі.
Другая аршанская каманда СДзЮШАР № 2 абгуляла віцебскі "СтройТоргСэрвіс" 76:66.
Становішча пасля 4-х тураў: Сяргееў В - 8, Фонд - 7, Пайкс - 7, КУБ - 7, СДзЮШАР №2 - 6, БЛ Груп - 5, Смалевіч - 5, Віцебскхлебпром - 4 (3 матчы), Трыўмф - 4 (3 матчы), СтройТоргСэрвіс - 4.