У 14-м туры групы "А" 1-й лігі чэмпіянату Беларусі па міні-футболе "Экамол" з Аршанскага раёна на сваёй пляцоўцы згуляе супраць барысаўскай каманды "Нова". Матч адбудзецца 28 лютага ў спартовай залі СДзЮШАР №2 і стартует а 14:00.
Гульня баранавіцкага "Лакаматыва" з "Энэргетыкам" з Навалукамля не адбудзецца праз непрыезд гасцей. Фінансавыя і арганізацыйныя праблемы пачынаюць пераследваць каманду з Навалукамля.
На дадзены момант "Экамол" мае 23 пункты і займае 3 радок турнірнай табліцы, у лідэра - УУС-Дынама з Гародні - 37.