У гульні ў адказ 1/8 фіналу чэмпіянату Беларусі па валейболе "Ўзлёт" згуляе з "Легіёнам" з вёскі Абухова Гарадзенскай вобласці, на чужой пляцоўцы. У першай гульні, якая прайшла ў Оршы, "Узлёт" саступіў 0:3 (22:25,17:25, 25:27). У матчы ў адказ неабходна не толькі выйграць, а яшчэ і зрабіць так, каб розніца партый аказалася на нашу карысць. Задача вельмі складаная.
Матч адбудзецца 28 лютага і пачнецца а 12:00.