У кваліфікацыйным забегу на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі аршанка Аліна Талай не мела сабе роўных. Яна пераадолела дыстанцыю за 8,04 секунды і з першага месца выйшла ў другі раўнд. Лепшы час з усіх забегаў паказала Люсі Хаттан з Вялікабрытаніі - 7,96.
Яшчэ адзін аршанец - бягун Віталь Парахонька на дыстанцыі 60 метраў з бар'ерамі паказаў вынік 7,76, што не дазволіла яму кваліфікавацца далей.