Яшчэ ў мінулым сезоне клубы выступалі зусім у розных лігах. "Дняпро" выступаў у Вышэйшай, а "Орша" ў 2-й. Аднак магілёўцы вылецелі з элітнага дывізіёну, а аршанцы падняліся ў 1-ю лігу, таму сёлета каманды згуляюць і ў афіцыйных матчах.
А пакуль 11 сакавіка яны правядуць "рэпетыцыю". Гульня пройдзе ў Магілёве на штучным полі СДзЮШАР №7 і пачнецца а 12:00.