Аліна Талай прайшла кваліфікацыйны і паўфінальны забегі і прабілася ў фінал. У кваліфікацыі ў яе быў час 8,04, у паўфінале ўжо 7,89 секунды. А ў фінале Талай прабегла дыстанцыю за 7,85 секунды.
Яна ня толькі стала чэмпіёнкай Еўропы ў залах, але і пабіла нацыянальны рэкорд Беларусі 25-гадовай даўніны! Мінулае дасягненне належала Лідыі Юрковай (7,86).