21:00

-1

6 м/с

1003 гПа

00:00

-1

6 м/с

1003 гПа

03:00

-1

6 м/с

1002 гПа

06:00

-1

6 м/с

1001 гПа

09:00

-1

6 м/с

1001 гПа

Орша, Спорт

Нападнік ФК "Орша": плацяць 2 мільёны і харчаванне

11.03.2015 19:40

3303 прагляду, 13 каментароў

Нападнік "Оршы" Мікалай Кітаёў распавёў, што ў камандзе з леташняга складу засталося ўсяго 6 чалавек.

У інтэрв'ю вядомаму спартоваму сайту "Трыбуна" ветэран "Оршы" распавёў пра тое, што клуб рыхтуецца да новага сезону ў добрых умовах, але ёсць праблема са складам каманды. Старт сезону ў 1-й лізе намечаны на 18 красавіка, але "сіне-белыя" да гэтага часу не ўзмацніліся дасведчанымі гульцамі з боку. Хутчэй за ўсё, "Орша" будзе разлічваць выключна на сілы гульцоў з Оршы і Барані, прычым вялікая іх частка - юныя футбалісты, а застацца ў 1-й лізе з такім складам будзе праблематычна.

- Як ідуць справы з падрыхтоўкай да гэтага сезону?

- Ня ведаю, што будзе далей, але з леташняга складу ў камандзе засталося 6 чалавек, а астатняе - моладзь. І тое, трэніруемся на энтузіязме, бясплатна. Ня ведаем, кантракты будуць ці ня будуць. А для таго, каб гуляць у першай лізе, патрэбныя дасведчаныя хлопцы, а так можна будзе здымацца пасля першага кола. А хто да нас паедзе, калі па кантрактах плацяць 2 мільёны і харчаванне.

- А ўмовы для трэніровак задавальняюць?

- У гэтым годзе ўмовы вельмі добрыя. Хоць прыезджыя хлопцы незадаволеныя, таму што яны жывуць у гасцініцы, дзе нельга сабе прыгатаваць есці. Ім даводзіцца харчавацца вермішэллю хуткага прыгатавання і іншай лухтой. І з экіпіроўкай пэўныя праблемы. Я лічу, каманда, калі разам, павінна быць у аднолькавых касцюмах. Каб відаць было, што гэта каманда. А ў нас, хто ў шортах, хто ў штанах, хто ў футры. Яшчэ адной праблемай з'яўляецца адсутнасць уласнага аўтобуса. Мы неяк ездзілі на выправу, так па дарозе тры разы кола прабілі. За намі потым прыехаў аўтобус каманды суперніка.

Інтэрв'ю цалкам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Нападнік ФК "Орша": плацяць 2 мільёны і харчаванне

Нападнік "Оршы" Мікалай Кітаёў распавёў, што ў камандзе з леташняга складу засталося ўсяго 6 чалавек.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение