06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

Чыноўніцу папярэдзілі

23.11.2013 11:24

2972 прагляду, 0 каментароў

Чыноўніцу ў Віцебску папярэдзілі за парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах - Чыноўніцу ў Віцебску папярэдзілі за парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах - паведамляе ПЦ "Вясна"

Намесьніца старшыні суду Першамайскага раёну Віцебску судзьдзя Вольга Ільюшонак вынесла асобнае вызначэньне датычна першай намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Таісіі Баглай у сувязі з парушэньнем ёю дзеючага закону аб масавых мерапрыемствах.

Прычынай, з-за якой суд пачаў разьбіральніцтва ў дачыненьні да высокапастаўленай чыноўніцы, стала скарга праваабаронцы Паўла Левінава.

Пры разглядзе гэтай грамадзянскай справы было выяўлена, што 15 ліпеня Павал Левінаў накіраваў у адміністрацыю Першамайскага раёну гораду Віцебска заяву, у якой паведаміў пра намер зладзіць 4 жніўня 2013 году масавае мерапрыемства – пікет.

У адпаведнасьці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», кіраўнік мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або яго намесьнік абавязаны разгледзець заяву і не пазьней, як за пяць дзён да даты правядзеньня масавага мерапрыемства, у пісьмовай форме паведаміць яго арганізатару пра прынятае рашэньне. Аднак адказ на заяву праваабаронцы быў дадзены 31 ліпеня – г. зн. са спазьненьнем на адзін дзень, што супярэчыць патрабаваньням вышэйпрыведзенай нормы закону.

Цяпер у судзе Першамайскага раёну Віцебску чакаюць паведамленьня з адміністрацыі Першамайскага раёну аб прынятых мерах. І па сутнасьці гэтыя меры павінны быць карнымі ў адносінах да парушальніцы закону – першай намесьніцы кіраўніка адміністрацыі Таісіі Баглай.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чыноўніцу папярэдзілі

Чыноўніцу ў Віцебску папярэдзілі за парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах - Чыноўніцу ў Віцебску папярэдзілі за парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение