15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Орша, Спорт

Так дзе аўтобус?

18.03.2015 07:36

4185 праглядаў, 10 каментароў

"Орша" рыхтуецца да новага сезону нестабільна і нават без аўтобуса.

Падрыхтоўка ФК "Орша" да новага сезону адбываецца ня лепшым чынам. 14 сакавіка "сіня-белыя" меліся ехаць у Смалявічы на таварыскую сустрэчу з мясцовым клубам. Аднак наш клуб так і ня выехаў з роднага горада. Прычына - адсутнасць аўтобуса. Адказныя за забеспячэнне клуба, верагодна, не знайшлі транспартны сродак нават у не такі далёкі горад. Паводле інфармацыі, якую мае наш сайт, гульцы "Оршы" ездзілі на таварыскія сустрэчы ў Магілёў і Наваполацк за ўласны рахунак, а ў Смалявічы ўжо не быў знойдзены аўтобус.

Старт сезону-2015, у якім "Орша" ўпершыню за 10 гадоў будзе выступаць у 1-й лізе чэмпіянату Беларусі, прызначаны на 18-га красавіка. Многія клубы 1-й лігі праводзяць роўную падрыхтоўку да афіцыйных гульняў, "Орша" пакуль ня можа сабе гэтага дазволіць. Больш за тое - у камандзе засталіся толькі 6 футбалістаў мінулагодняга складу, астатнія гульцы - юныя футбалісты, якія ня маюць вялікага досведу.

За зіму "Оршу" пакінуў шэраг лідэраў, у прыватнасці, асноўны цэнтральны абаронца Павел Тарасенка, адзін з ключавых футбалістаў цэнтра поля Андрэй Ламакі, а таксама лепшы бамбардзір клуба Аляксандр Лужанкоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Так дзе аўтобус?

"Орша" рыхтуецца да новага сезону нестабільна і нават без аўтобуса.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение