Сёлета справы аршанцаў ідуць не так, як яны планавалі. "Сяргееў В" ідзе толькі на 5-й пазіцыі ў турнірнай табліцы. Пасля 12 матчаў клуб мае 19 пунктаў. 21-га сакавіка "сяргееўцы" адправяцца ў Віцебск, дзе згуляюць з "Фондам", які цяпер ідзе 4-м з 20 пунктамі і мае матч у запасе.
Гульня адбудзецца ў Віцебску на пляцоўцы Цэнтральнага спартовага комплексу па вуліцы Люднікава, 12. Пачатак аб 11:00.