Дзяўчаты з аршанскага "Тэмпа" сталі срэбранымі прызёркамі Спартакіяды ДзЮСШ Беларусі па хакеі на траве ў закрытых памяшканнях. У турніры прынялі ўдзел пяць каманд.
У першы дзень нашы дзяўчаты саступіў фаварыту - ХК "Мінск" 5:9. Але ў далейшым аршанкі ўжо не здаваліся нікому. ДзЮСШ №5 Баранавічаў была абгуляна з непрыстойным лікам 13:0, СДзЮШАР Смалявічы 11:2. У апошні дзень турніру "Тэмп" сустракаўся са СДзЮШАР "Нёман" з Гародні. Тое быў фактычна матч за срэбраныя медалі, бо ХК "Мінск" выіграў усе матчы і стаў пераможцам. Аршанкі перагулялі гарадзенскі калектыў 7:3 і заваявалі пачэснае срэбра!