На вялікі жаль, у нашым горадзе даўно няма дарослай гандбольнай каманды, ні мужчынскай, ні жаночай, якая б выступала ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Аднак зборная Оршы адправілася на адкрыты чэмпіянат Магілёўскай вобласці. Турнір быў прысвечаны памяці гандбольных трэнераў Людмілы і Валерыя Катусавых. Спаборніцтвы прайшлі ў Магілёве ў спарткомплексе "Алімпіец". На жаль, зборная Оршы заняла на ім перадапошняе, 5-е месца, апярэдзіўшы толькі каманду Горак.
Выніковае становішча каманд: 1.Магілёў-1. 2.Лепель. 3.Магілёў-2. 4.Смаленск. 5.ОРША. 6.Горкі.