Генеральны дырэктар ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" Уладзімір Маёраў адзначыў, што ў Оршы ідзе экспертыза аб'ектаў і плануецца ўзвядзенне спартовага аб'екта. На дадзены момант па праекце "Газпром - дзецям" у Мазыры будуецца школа алімпійскага рэзерву, плануецца пабудаваць аб'ект і ў Асіповічах. Вось словы самога Маёрава:
Дзякуючы праграме "Газпром - дзецям" узводзяцца спартовыя комплексы. У Мазыры, напрыклад, па гэтай праграме будуецца школа алімпійскага рэзерву. У Асіповічах і Оршы праходзіць заканчэнне экспертызы аб'ектаў - туды таксама будуць вылучацца сродкі на будаўніцтва. Канечне, запланаваныя не палацы спорту, але там будзе дастаткова магчымасцяў займацца гульнявымі відамі спорту.