Аляксандр Лужанкоў, які летась забіў 16 галоў за "Оршу" і стаў лепшым бамбардзірам каманды, сышоў ад "сіня-белых" узімку, калі не дачакаўся паляпшэння ўмоваў. У суботу Лужанкоў дэбютаваў у таварыскім матчы за магілёўскае "Тарпеда", у якім калісьці пачыналася ягоная кар'ера. Відаць па ўсім, зорка "Оршы" цяпер будзе абараняць колеры аўтазаводцаў.
У "Оршы" працягваюцца сур'ёзныя фінансавыя і арганізацыйныя праблемы, каманда перад чэмпіянатам 1-й лігі не ўзмацнілася, а нават саслабела.