У Віцебску адбыліся спаборніцтвы на Кубак Беларусі па аўтакросе. Больш за 60 спартоўцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі з'ехаліся на турнір, таксама ўдзельнічалі вопытныя гоншчыкі з Расіі.
Павел Папкоў з Оршы заняў 3-е месца ў класе "Нацыянальны-2000". Яшчэ адзін аршанец Сяргей Альхіменка заваяваў бронзавы медаль у дывізіёне "Д-2". Акрамя таго, аршанская каманда "Mastercross" выйграла камандны залік, другімі сталі спартоўцы РУСЦ ДОСААФ з Менску, а трэцяе месца заняла яшчэ адна каманда з Оршы - "СВИАТ-Газавтосистем".