Гулец аршанскага баскетбольнага клуба "Сяргееў В" Яўген Дамброўскі усталяваў новы рэкорд ВітАНБЛ (Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лігі).
Яўген адзначыўся 20-цю дакладнымі 2-ачковымі кідкамі ў адным матчы. Раней рэкорд належыў Аляксею Вазнюку, старое дасягненне пратрымалася амаль 20 месяцаў. Пра дасягненне згадвае сайт лігі.
Яўген Дамброўскі дапамог "Сяргееву В" выйграць у асноўнага канкурэнта - віцебскага клуба "Фонд". Дзякуючы перамозе 81:79 аршанская каманда лідзіруе ў турнірнай табліцы, "Сяргееў В" перамог ва ўсіх 4-х гульнях.