00:00

-2

4 м/с

996 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

Орша, Грамадства

Аршанскае піва, якое мы страцілі

15.04.2015 17:48

8133 прагляду, 43 каментара

Блогер Вячаслаў Радзівонаў распавёў пра гісторыю броварства ў Воршы.

У сваім блогу Радзівонаў вядзе рубрыку "Піва, якое мы страцілі". У ёй гаворыцца і аб Аршанскім піўзаводзе. прадстаўляем вам урывак матэрыялу, прысвечаны нашаму гораду і гісторыі стварэння пеннага напою ў ім.

Аршанскі піўзавод быў адным з найстарэйшых у Беларусі і ў лепшыя часы выпускаў мільён далаў літраў піва ў год. Ён быў заснаваны як «Сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-заходняга краю» ў 1883 годзе. Да 1919 года, калі прэзідыумам ВСНГ было прынята рашэнне нацыяналізаваць завод, ён належаў сям'і Вайнберг.

У 20-ых на завод прыйшоў працаваць півавар Ян Смажэк, у гонар якога ў 90-ых быў выпушчаны імянны гатунак піва. Прапрацаваў ён на заводзе больш за 30 гадоў. У 1928 году завод перадалі пладова-ягаднаму камбінату, які займаўся вырабам фруктовых сокаў і разлівам піва. У 70-ыя была праведзена маштабная рэканструкцыя завода па тэхналогіі славацкай бровары Urpin з Банскай Быстрыцы.

З канца 80-ых вытворчасць піва ў Оршы стала пастаянна скарачацца, хоць з'яўляліся новыя гатункі - «Боярин Орша», «Брава», «Гасціец», «Джокер», «Ильинское», «Каляднае», «Куцеінскае», «Мастер Смажек», «Молодёжное», «Спадар», «Сучаснае», «Тамада», «Тры волаты» і нават безалкагольнае піва. У 2003 годзе прадпрыемства было пераўтворана ў ААТ, але варылася тут ужо толькі 235 тысяч далаў піва. У 2006 годзе завод быў прызнаны банкрутам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанскае піва, якое мы страцілі

Блогер Вячаслаў Радзівонаў распавёў пра гісторыю броварства ў Воршы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение