Лідская газета адразу пасля гульні пагаварыла з трэнерамі каманадаў - Аляксандрам Ладзяным і Максімам Лычовым. Аляксандар Ладзяны незадаволена выказаўся пра гульню ў якой наша каманда прайграла 2-1:Хутка забіты гол, магчыма, згуляў злы жарт, прымусіў суперніка дзейнічаць актыўней. У выніку напрыканцы першага тайма мы ўжо саступалі. Не скажу, што перамога "Ліды" незаканамерны вынік. У гаспадароў былі добрыя моманты, каб выдзеліцца, але, тым не меньш, мы прапусцілі два вельмі нелагічных гола. Адзін мяч ударам з вуглавога, другі забілі самі сабе."
Надзіва, але і трэнер лідскай каманды Максім Лычоў таксама не на поўную задаволены гульнёй сваёй каманды: "Не надта добра пачалі гульню, вельмі шмат браку было. Пасля прапушчанага голу выраўнялі хаду матча, забілі два мяча, але пасля перапынку зноў прыпыніліся - гульня не ў футбол, а ў "квадрат". Па такой гульні вельмі добра, што ўзялі тры бала.
Сёння нам не хапала Сяргея Кавалюка, які звязвае абарону з атакай. З гульцоў, якія выйшлі сёння на поле ў складзе нашай каманды, ніхто не ўзяў на сябе яго абавязкі."
Таксама газета прыводзіць некаторыя фота з матчу