Гэта будзе ўжо трэці Еўраопт ў Оршы. Першы быў адкрыты ў раёне Кургана славы ў былым рэстаране Шчадрэц, другі ў самым цэнтры ў гандлёвым цэнтры Орша-сіці. Трэці будзе адкрыты на месцы гандлёвага цэнтру Мір. Мір закрываецца ўжо заўтра - 30 лістапада, а на наступным тыдні распачне працу Еўраопт.
Мір быў у свой час самым буйным прыватным гандлёвым цэнтры горада, і належаў гандлёвай сетцы Мяркам аршанца Мікалая Сінякова. У мінулым годзе Мяркам адчыніў значна большы па памерах і колькасці тавараў гандлёвы цэнтар на вуліцы Магілёўскай. Да таго ж па гэтай вуліцы на скрыжаванні з Гомельскай зараз будуецца яшчэ адзін цэнтар з замежным капіталам.