Жанчына захапілася пазыкамі. У розных банках у яе былі аформлены крэдыты, па некаторых з іх на момант суда ў яе ўжо былі пратэрміноўкі. Прадаўшчыца не толькі брала, але і давала ў пазыку. Агулам яна раздала ў пазыку тавараў з вясковай крамы ў якой працавала на 107 мільёнаў рублёў, якія сталі "недастачай". Праўда, следства выявіла толькі 19 пакупнікоў запісаных жанчынай у адмысловы сшытак, агулам гэтыя 19 чалавек запісалі на сябе 29 мільёнаў запазычанасці перад крамай і вяртаць да гэтае пары не спяшаюцца. Куды падзеліся астатнія 78 мільёнаў высветліць не ўдалося, вярнуць іх жанчына таксама не можа. Таму судом жанчына пакарана на два гады зняволення, не зважаючы на тое што мае двух непаўнагадовых дзяцей і бацьку інвальда першай групы.
Крыніца СБ