У перадачы "У гасцях у Дзмітрыя Гардона" зняўся вядомы эстрадны артыст Ефіш Шэфрын. У адной з частак вялікага інтэрв'ю Яфім Шыфрын узгадаў пра свайго бацьку. Бацька працаваў бугалтарам у Оршы, быў вельмі начытаным і рэлігійным. У 1938 годзе ён патрапіў пад сталінскія рэпрэсіі - быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшы. Бацька некалькі год правёў у розных лагерах цэнтральнай Расіі, а пазней патрапіў на Калыму. На Калыме Шыфрын-старэйшы "прайшоў усе этапыКалымскіх лагераў" - працаваў на прамыўцы золата, валіў лес. Аднойчы адміністрацыя лагера прымусіла некалькіх вязняў, у тым ліку і Шыфрына шукаць у тайзе пад снегам хвою для ацяплення баракаў. Шукаць давялося зграбаючы снег нагамі. Калі Шыфрын вярнуўся ў барак ногі былі настолькі распухлымі, што зняць боты проста так не атрымалася. Боты разрэзалі, а ад нагі шчыпцамі без анастэзіі проста ў бараку іншыя вязні адкусілі два абмарожаных пальцы.
Прапануем нашым чытачам відэа ў якім Яфіш Шыфрын узгадвае пра лёс свайго бацькі і яго пакуты пад час сталінскіх рэпрэсій.