Асуджаны Кірыл Паборцаў нарадзіўся 21 год таму ў Оршы, але апошнім часам разам з малалетнім сынам пражываў у вёсцы Дубаўляны Мінскага раёну, быў жанаты. Па версіі следства 20 жніўня 2014 года 18-гадовая Вікторыя Ясель паехала з Паборцавым на яго Мэрсэдэсе і пасля таго ніхто яе не бачыў. Затрымала былога аршанца ўжо праз 6 дзён.
Суд які скончыўся ў першы дзень лета быў закрытым і прысудзіў Кірыла за згвалтаванне і забойства да 20 год калоніі і сплаты 300 мільёнаў рублёў маральнай шкоды родзічам дзяўчынкі.
Паводле "Нашай Нівы"