У ноч з 10-га на 11-е чэрвеня крыху пасля поўначы ў кватэры па вуліцы Тэкстыльшчыкаў д. 11 у Талачыне распачаўся пажар. Гарэла не ўся кватэра, а толькі адзін пакой, але дым распаўсюдзіўся па ўсім жыллі. Пажарным давялося не толькі змагацца з вагнём, але і ратаваць 45-гадовую гаспадыню кватэры і эвакуяваць суседзяў. Агулам з суседніх кватэр эвакуявана 4 чалавекі, пацярпелая гаспадыня шпіталізавана з дыягназам атручанне прадуктамі гарэння. У кватэры знішчана маёмасць, задымлены сцены. Прычына пажару высвятляецца.
У Оршы гэтай жа ноччу пажар адбыўся ў двары д. 21 па вуліцы Сямёнава. Тут загарэўся аўтамабіль Ауді А8 2007 года выпуска. Пашкоджаны маторны адсек, салон, багажнік, фарба. Прычына таксама не высветлена.
Паводле прэс-службы МНС