Беларуская чыгунка правяла конкурс на лепшыя вакзалы. Аналізаваліся санітарны стан і добраўпарадкаванне чыгуначных вакзалаў і прылеглых тэрыторый па ўсёй Беларусі. Таксама ўлічваліся архітэктурная выразнасць вакзалаў, малыя архітэктурныя формы, афармленне фасадаў, спектр паслуг і якасць абслугоўвання пасажыраў.
Першую прэмію сярод пазакласных вакзалаў атрымаў вакзал Менска. На другім месцы - Гомель. Сярод вакзалаў 1-га класу лепшым прызнаны вакзал Магілёва, а вакзал Оршы стаў другім.
У 2-м класе лепшым стал вакзал Пінска, на другім месцы Полацк. У 3-м класе перамога за Лідай, за ёй - Крычаў.