Як вядома, у краіне зараз ідзе збор подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты. Адной з найбольш вядомых прэтэндэнтак з'яўляецца Таццяна Караткевіч, яе ініцыятыўная група працуе і ў нашым горадзе.
Сама Таццяна плануе правесці ў Оршы пікет па зборы подпісаў 17 жніўня, у панядзелак, з 15 да 17 гадзін на Цэнтральнай плошчы каля Дома гандлю. І запрашае ўсіх жадаючых прыйсці туды і падпісацца за яе вылучэнне кандыдатам у Прэзідэнты.
Акрамя таго, Таццяна гатовая зноў адказаць на пытанні чытачоў нашага сайта, якія можна задаць у выглядзе каментароў пад гэтым матэрыялам. Адказы на іх яна дасць ўвечары 17 жніўня.