Людзям дастаюцца камплекты пасцельнае бялізны і ручнікі. Людзі складаюць свае "прайс-лісты", каб прадаць прадукцыю, атрыманую замест грошай. Прычым гатовыя прадаваць са зніжкай у параўнанні з рэальным коштам тавара ў краме.
"Радыё Свабода" прадастаўляе фотаздымак саматужнага прайс-ліста, на якім работнік ільнокамбінату ў Оршы апісвае прадукцыю і цану, за якую ён гатовы прадаць тавар.