На шчасце, не абодва матчы 3-га туру першай лігі склаліся для "Ўзлёта" кепска. Няўдача чакала аршанцаў на другі дзень, у першы ж "Лакаматыў" з Баранавічаў быў пераможаны, так бы мовіць, без варыянтаў — 3:0. Праўда, у двух партыях стандартных 25 балаў не хапіла для выяўлення пераможцы.
У другі дзень функцыянальны стан аршанцаў быў не настолькі добрым, а можа, супернік настроіўся па-асабліваму. Першую партыю "Ўзлёт" прайграў ва ўпартай барацьбе 23:25, затое другую аддаў суперніку практычна без супраціву 15:25. Трэцяя партыя, якая магла б апынуцца і апошняй, завяршылася ўпэўнена за аршанцаў 25:20. Але зраўняць лік у матчы і перавесці гульню ў пятую, кароткую і вырашальную партыю аршанцам не ўдалося. Яны саступілі 21:25. У выніку 2:3 - першая параза "Ўзлёта" ў сезоне.
Тым не менш, наша каманда ў чарговы раз даказала, што гатовая змагацца за высокія месцы. Пакуль складана сказаць, наколькі вялікія шанцы аршанцаў на першую лігу, сезон толькі пачаўся.
Узлёт – Лакаматыў (Баранавічы) - 3:0 (25:18, 29:27, 26:24), 1:3 (23:25, 15:25, 25:20, 21:25).
Бліжэйшыя паядынкі "Ўзлёта" разлічаны на 13-15 снежня. У гэтыя дні "Ўзлёт" згуляе ў Магілёве з мясцовым МВК.
Пакуль у табліцы лідзіруе "Атлант-Д" з Паставаў, у яго 16 пунктаў, 14 балаў набраў МАПІД з Менска, "Узлёт" на трэцім месцы, у нашай каманды 13 пунктаў.