Атрымаўшы перамогу на міжнародным турніры ў Паланзе, каманда Юрыя Хамко вярнулася ў Беларусь і зусім хутка працягне падрыхтоўку да свайго першага адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы УЕФА сярод гульцоў да 17 гадоў. 3 і 5-га верасня на стадыёне "Лакаматыў" у Оршы адбудуцца дзве таварыскія гульні з удзелам юнацкіх зборных Беларусі і Азербайджана. Стартавы свісток ў абодвух выпадках прагучыць у 16.00.
Раней у гэтым годзе каманды ўжо сустракаліся на Кубку Прэзідэнта Казахстана ў Астане. У тым матчы беларусы саступілі з лікам 1:3.
Нагадваем, раней у гэтым годзе наша дружына перамагла на хатнім Турніры развіцця УЕФА сярод юнакоў да 16 гадоў, піша сайт БФФ.
Галоўны трэнер каманды выклікаў на наступныя спарынгі наступных гульцоў:
Брамнікі: Аляксандр Свірскі (БАТЭ, Барысаў), Кірыл Котаў («Гомель»);
Абаронцы: Мікіта Беценя («Нёман», Гродна), Уладзіслаў Малькевіч (БАТЭ, Барысаў), Ніка Басарыя, Марк Усовіч (абодва - «Дынама-Мінск»), Андрэй Піліпавец, Міхаіл Тупалаў (абодва - «Шахцёр», Салігорск), Ілля Сафі («Мінск»), Арцём Вусік («Славія-Мазыр»);
Паўабаронцы: Кірыл Пілец («Нёман» Гродна), Дзмітрый Барадзін («Гомель»), Арцём Міраеўскі, Аляксандр Ксенафонтаў, Павел Садоўскі (усе - «Дынама-Мінск»), Іван Гамолка, Канстанцін Казакоў (абодва - «Мінск»), Ягор Пісарык (РЦАП-БДУ, Мінск);
Нападаючыя: Красімір Капаў («Дынама-Мінск»), Дзмітрый Калінейка (РЦАП-БДУ, Мінск), Ілля Сень (БАТЭ, Барысаў).
Дадзеныя матчы стануць чарговым этапам падрыхтоўкі да адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы. Нагадаем, што нашымі супернікамі па 2-й групе адборачнага раўнду чэмпіянату Еўропы УЕФА сярод юнакоў да 17 гадоў 2015/2016 будуць зборныя Кіпра, Расеі і Чарнагорыі, а сам адбор пройдзе з 30 верасня па 5 кастрычніка ў Беларусі. Прычым Орша таксама будзе прымаць адборачныя гульні, нароўні з Магілёвам.