На сваёй пляцоўцы аршанцы прымалі менскую «Ахову-Дынама».
Што здараецца рэдка — за ўвесь матч «Вітэн» нават не вёў у ліку, а заўсёды даганяў. У выніку не дагнаў. Два галы «ахоўніка» Афанаськова і яшчэ адзін ад Бабіча прынеслі гасцям поспех на аршанскім гульнявым полі. У «Вітэну» галы загналі Сініцкі і гулец «Ахова» Філіпчык ва ўласную браму.
«Вітэн» мае 24 пункты і апусціўся на 3-е месца ў табліцы рэгулярнага першынства.