На выходных 16-17 лістапада аршанская «Кацюша» згуляе два паядынкі ў чарговым туры І лігі жаночага першынства Беларусі. Каманда адправілася ў Гародню.
У першы дзень, суботу, 16 лістапада, аршанкі сустрэнуцца з мясцовым «Камунальнікам-ІІ». Гульня адбудзецца па адрасе вуліца Захарава, 32 і пачнецца, а 14-й гадзіне.
На наступны дзень, у нядзелю, 17 лістапада, аб 11-й гадзіне «Кацюша» будзе гуляць з берасцейскай «Вікторыяй-Прыбужжам».