17 лістапада, у нядзелю, адбудзецца чарговы паядынак чэмпіянату Беларусі ў міні-футболе паміж аршанскім «Вітэнам» і сталічнай «Аховай-Дынама». Сустрэча адбудзецца ў Воршы, яе стартавы свісток запланаваны на 16-ю гадзіну.
Пакуль што ў турнірнай табліцы «Вітэн» займае 2-е месца, саступаючы тры пункты «Мінску». «Ахова-Дынама» недалёка, адставанне на 5 пунктаў і 4-я пазіцыя.