У Гародні адбыўся чарговы тур першынства Беларусі сярод жанчын. Аршанскія валейбалісткі, на жаль, не здолелі ўзяць ніводнай партыі за два паядынкі. Спачатку «Кацюша» саступіла камандзе гаспадыняў пляцоўкі, а на наступны дзень саступіла берасцейкам.
Тэхнічныя вынікі сустрэч:
Камунальнік-ІІ (Горадня) — Кацюша — 3:0 (25:16 25:20 25:17)
СДзЮШАР-Вікторыя-Прыбужжа (Берасьце) — Кацюша — 3:0 (25:19 25:17 25:17)