Аршанскі «Вітэн» — дзейны ўладальнік трафею. Супернікам, які дастаўся аршанскай камандзе на стадыі 1/8 фіналу пры лёсаванні, стаў лідскі калектыў «Буцік-аўта». Сустрэча адбудзецца 30 лістапада або 1 снежня.
Калі «энергетыкі» пацвердяць свой клас, то ў ¼ фіналу яны сустрэнуцца з пераможцам пары ЦКК (Светлагорск) — «Дынама"-БНТУ (Менск).
Але сёлета ад Воршы ў кубку зноў будзе другая каманда. Гэта «Электрасеткі». Гэты калектыў атрымаў у супернікі сталічную «Ахову-Дынама». Пераможца пары ў снежні сустрэнецца з найлепшым у дуэлі іншых менскіх «Сталіцы» і «Дарожніка».
Наступныя этапы, паўфіналы і фінал, пройдуць у студзені 2025 году.