Размова ідзе пра крамы, якія месцяцца на вуліцы Флёрава каля СШ №20. Раней на тым месцы прадаваліся як прадукты харчавання, так і іншыя тавары. Крама "Стройка" цяпер пераехала, але недалёка - на вуліцу 60 год БССР, пра што сведчыць табліца на агароджы будоўлі.
Рэканструкцыя пачалася ў жніўні, а скончыць яе плануюць у лістападзе 2016 года. Фактычна гэта будзе новы будынак, бо стары знесены. З невялікага шэрагу аднапавярховых дамоў некрануты толькі адзін, дзе цяпер размяшчаюцца рытуальныя паслугі.