У першай лізе чэмпіянату Беларусі клуб "Экамол", што прадстаўляе Аршанскі раён, выйшаў у лідэры. Напярэдадні аршанцы згулялі прапушчаны матч 3-га туру з камандай МКК "Глыбокае". Матч у Глыбокім скончыўся перамогай "Экамола" 6:4, галы забівалі Івулін, Карабіцкі, Скарацін, Хоміч-2, Кальм.
Такім чынам, "Экамол" з 7-мі паядынкаў выйграў 6 і толькі 1 прайграў. У нашай каманды 18 балаў і яна на 2 балы апярэджвае "Лакаматыў" з Баранавічаў.