Яшчэ некалькі год таму каля дамоў №1а і 1б па вуліцы Станцыённая (раён Заходняя) былі не легальныя палісаднікі мясцовых жыхароў. Але палісаднікі трымаць людзям забаранілі як псуючыя эстэтычны выгляд і на іх месцы ўтварыліся не дагледжаныя пустыры.
Тады жыхары дамоў звярнуліся да камунальнікаў з просьбай даць саджанцы для высадкі алеі, якая хаця б трохі прыкрывала не прыглядны выгляд пустыроў. ЖЭУ 5 вясной 2014 года высадзіла паўтара дзесятка клёнаў, якія, праўда, амаль не прыжыліся - за выключэннем некалькіх дрэўцаў. Восенню 2015 на сустрэчы жыхароў Заходняй з першым намеснікам старшыні выканкаму С.Н. Пацам людзі зноў паднялі пытанне алеі і праз некаторы час на гэтым жа месцы ў дадатак да клёнаў з'явілася каля 50 лісцвеных ды хвойных дрэваў. Нажаль, другая высадка таксама была не надта паспяховай - прыжылося толькі некалькі саджанцаў.
І вось, восенню 2015 алея знікла цалкам. Па словах работнікаў ЖЭУ 5, алею ліквідавалі работнікі Арыёна менавіта таму што большасць дрэваў не прыжылася. Але знішчаны былі не толькі сухія дрэвы, але і тыя не шматлікія якія пакрыліся гэтым летам першым лісцем.