Сайт "Миротворець" пазіцыянуе сябе як цэнтр даследаванні прыкмет злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку. Гэты сайт збірае дадзеныя аб наймітаў ДНР - ЛНР.
Нядаўна на яго старонцы з'явіўся матэрыял пра ураджэнца нашага горада Андрэя Шынкевіча з фотаздымкамі. Прагледзець яго можна тут. Сайт "Миротворець" сцвярджае, што Андрэй Шынкевіч - беларускі дыверсант-інструктар, кінолаг. Прафесійны ваенны, афіцэр 33 гв. ГА СПН ССО (Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, гвардзейскі асобны атрад спецыяльнага прызначэння (камплектуецца афіцэрамі і прапаршчыкамі). Удзельнічаў у вайне супраць Грузіі 2008 г, быў на Данбасе летам-восенню 2014, вярнуўся на вайну ў пачатку 2015. На яго фота - тэхніка дывізіёна артылерыі «Корса», ДНР.
Таксама на сайце апублікавана зварот да баявікоў, тэрарыстам, найміты з прапановай здацца і апублікаваны нумар тэлефона Службы бяспекі Украіны.