Матч супраць віцебскага "БЛ Груп" на пляцоўцы спарткомплекса "Лакаматыў" скончыўся для "Сяргеева В" новай перамогай у Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лізе (ВітАНБЛ). Аршанцы толькі ў трэцяй чвэрці не здолелі пераўзысці супернікаў, ва ўсіх астатніх перамаглі ўпэўнена. Адсюль і выніковы лік — 86:61.
"Сяргееў В" выйграў усе пяць паядынкаў, у якіх прыняў удзел, набраў 10 пунктаў і ўзначальвае турнірную табліцу па страчаных балах. Па набраных наперадзе віцебскі "Фонд", у якога 11, але віцебчане правялі на адзін паядынак больш.
Другая аршанская дружына — СДзЮШАР №2 у чатырох сустрэчах узяла 6 балаў і ідзе 7-й сярод 10-ці каманд.