Пахаладанне выклікана ўварваннем арктычных паветраных мас, звязаных з антыцыклонам ў раёне Грэнландыі. Менавіта адтуль холад з паўночнымі вятрамі ў наступныя дні будзе выносіцца на наш край.
8-10 кастрычніка чакаецца пераменная воблачнасць, у асноўным без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны, парывісты і вельмі некамфортны, 5-10 метраў у секунду. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным ад 0 да мінус 4 градусаў, днём не вышэй за 2 ... + 7.
Паводле папярэдніх разлікаў некаторае пацяпленне адбудзецца толькі ў раёне 13-15 кастрычніка, калі халодны антыцыклон перамесціцца на поўдзень і павернецца да нас сваім больш цёплым бокам з паўднёва-ўсходнімі вятрамі.
Затое ў кватэрах аршанцаў можна чакаць пацяплення. Па нашай інфармацыі з 8 кастрычніка плануецца падключэнне ацяплення.