Колькасць сябраў і падпісчыкаў старонак нашага сайту ў сацыяльных сетках пастаянна павялічваецца. Найболш папулярная старонка - акаўнт "УКантакце". 8 кастрычніка да акаўнта сайта далучыўся 1501 карыстальнік інтэрнэту. І калі да рысы ў 500 сябраў рэдакцыя сайта яшчэ адмыслова "раскручвала" старонку, то наступная тысяча сяброў ужо далучалася самастояна.
Акрамя акаўнта "Укантакце" ў той жа сацыяльнай сетцы ёсць і адмысловы паблік "Orsha.eu / Навіны твайго рэгіёну" з 1098 падпісчыкамі, старонка ў фэйсбуку з 947 прыхільнікамі, суполка ў "аднакласніках" - 446 удзельнікаў і старонка ў "Твітары" - 453 падпісчыкі.