БРСМ Аршаншчыны перад выбарамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выпусціў відэаролік, на якім знятыя маладзёны-бээрэсэмаўцы. Хлопцы заклікаюць ісці на выбары і ганарацца тым, што жывуць у "квітнеючай Беларусі". Асаблівую ўвагу прыцягваюць словы пра "трель жаворонка и шум ржи". Інтэрнэт-каментатары, якія хваляць цяперашнюю ўладу, адзначаюць "крэатыў", з якім выраблена відэа. У суполках, якія пераважна наведвае моладзь супрацьлеглых поглядаў, актыўна ствараюцца мемы, а сам ролік называецца "трэшам".
P.S. Пасля з'яўлення рэзанансу відэа было выдалена з афіцыйнага каналу БРСМ Аршаншчыны, аднак у Сеціве ўжо дастаткова яго копій, зробленых на такі выпадак.